Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Вялікай Брытаніі павіншавала са 100-годзьдзем БНР: «Спадзяюся, што ўсе беларусы аб’яднаюцца»


Фіёна Гіб
Фіёна Гіб

Амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб зьвярнулася да беларусаў са сьвяточным відэазваротам з нагоды стагодзьдзя БНР.

«Канцэпцыя беларускай дзяржаўнасьці бярэ пачатак яшчэ ад ІХ-Х стагодзьдзяў, — адзначыла спадарыня Гіб. — А таму ўсе пэрыяды гісторыі маюць выключную ролю ў фармаванні сучаснай дзяржавы — пачынаючы ад Полацкага Княства, ВКЛ і Рэчы Паспалітай, да Расейскай імпэрыі і БССР. 25 сакавіка 1918 году ёсьць часткай беларускай гісторыі, днём, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі», — сказала Фіёна Гіб.

У прамове амбасадарка павіншавала беларусаў з стагодзьдзем адметнай падзеі, якая адыграла вялізную ролю ў фармаваньні нацыянальнай ідэнтычнасьці і запэўніла, што Вялікая Брытанія цалкам падтрымлівае сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі.

«Я спадзяюся, што ў гэты дзень усе беларусы аб’яднаюцца, — працягнула яна. — Будуць адзначаць унікальнасьць сваёй культуры і мовы, шанаваць гісторыю, выкарыстоўваць набыты вопыт і новыя магчымасці быць адкрытымі для сьвету. Самыя шчырыя віншаваньні!», — падсумавала ў відэазвароце амбасадарка Вялікай Брытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG