Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы адбыліся шматтысячныя пратэсты супраць спробы надалей абмежаваць аборты


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Тысячы палякаў, апранутыя ў чорнае, 23 сакавіка ўзялі ўдзел у пратэстах па ўсёй краіне супраць спробы ўвесьці дадатковыя абмежаваньні на аборты.

Паводле цяперашняга польскага заканадаўства, аборты дазволеныя ў трох выпадках — пагроза здароўю маці, гвалт альбо інцэст, непапраўныя пашкоджаньні зародку. Паводле новага законапраекту, які ў студзені папярэдне ўхваліла ніжняя палата парлямэнту а раней на гэтым тыдні парлямэнцкі камітэт, будзе скасаваны дазвол на трэцюю катэгорыю. Менавіта паводле яе цяпер робіцца 90 працэнтаў абортаў у Польшчы.

Гэта другі такі законапраект, прапанаваны кіроўнай кансэрватыўнай партыяй «Права і Справядлівасьць» (ПіС), якая спрабуе надалей абмежаваць аборты. У 2016 годзе, пасьля таго як каля 100 тысяч жанчын далучыліся да пратэстаў і папулярнасьць ПіС упала, партыя адмовілася ад законапраекту, які ўводзіў амаль поўную забарону на аборты.

Апытаньні сацыялягічнага цэнтру IBRiS у студзені паказалі, што каля 70 працэнтаў палякаў выступаюць супраць прапанаваных новых абмежаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG