Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка абвясьціла галадоўку


Надзея Саўчанка падчас сваёй прамовы ў судзе
Надзея Саўчанка падчас сваёй прамовы ў судзе

Народная дэпутатка Ўкраіны Надзея Саўчанка, якую падазраюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, абвясьціла галадоўку.

«Прынята палітычнае рашэньне мяне закрыць. Не вельмі правільнае рашэньне. Калі я застануся ў турме, я яшчэ раз дакажу народу Ўкраіны, што такое герой. Я выходжу на галадоўку з сёньняшняга дня», — заявіла яна ў зале суда, які выбірае ёй меру стрыманьня.

Знаходзячыся ў расейскай турме, Саўчанка галадала 83 дні, а яшчэ шэсьць дзён правяла на сухой галадоўцы.

Пракуратура патрабуе затрымаць дэпутата на 60 дзён без закладу.

22 сакавіка Вярхоўная Рада пазбавіла Саўчанку дэпутацкай недатыкальнасьці і дала дазвол на яе затрыманьне.

Парлямэнт Украіны дазволіў арыштаваць Надзею Саўчанку. Яе затрымалі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG