Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатар Маккейн заявіў, што Трамп абразіў расейцаў


Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта ДональдаТрампа за віншаваньне, накіраванае Пуціну.

Джон Маккейн напісаў у Твітэры:

«Амэрыканскі прэзыдэнт не вядзе за сабой Вольны Сьвет, віншуючы дыктатараў зь іхнымі перамогамі на фальшывых выбарах. Паступіўшы менавіта так у адносінах да Ўладзіміра Пуціна, прэзыдэнт Трамп абразіў кожнага расейскага грамадзяніна, пазбаўленага права галасаваць ва ўмовах свабодных і справядлівых выбараў».

Прэзыдэнт Дональд Трамп сёньня паразмаўляў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам і павіншаваў яго зь перамогай на выбарах. Раней інфармацыю пра віншаваньне падаў сайт Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG