25 сакавіка беларусы Швайцарыі плянуюць вандроўку ў Альпы, дзе ў гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ўстановяць бел-чырвона-белы сьцяг.
Пра гэта Свабодзе паведаміў адзін зь лідэраў беларускай дыяспары ў Швайцарыі Аляксандар Сапега.
Паводле яго, беларускі нацыянальны сьцяг зьявіцца на піку гары Ютлібэрг (Uetliberg) у ваколіцах Цюрыху.
У інфармацыйнай улётцы, падрыхтаванай да падзеі, цытуецца вытрымка з Трэцяй Устаўной граматы БНР: "Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай".
Сам Аляксандар Сапега ўдзелу ў пад'ёме на гару ня возьме, бо 25 сакавіка плянуе трапіць у Менск, каб далучыцца да сьвяточных імпрэзаў.