Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Вялікай Брытаніі: загад выкарыстоўваць хімічную зброю аддаў Пуцін


Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што загад выкарыстоўваць нэрвова-паралітычнае рэчыва на тэрыторыі Злучанага Каралеўства, імаверна, аддаў асабіста прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.

«Мы нічога ня маем супраць Расеі. Тое, што адбылося не павінна прывесьці да русафобіі. Гэта разлад з Пуціным і Крамлём, і мы думаем, што, надзвычай верагодна, гэта быў яго загад — выкарыстоўваць нэрвова-паралітычнае рэчыва не тэрыторыі Вялікай Брытаніі, эўрапейскай дзяржавы, упершыню ад часоў Другой сусьветнай вайны», заявіў Джонсан.

4 сакавіка ў брытанскім горадзе Солсбэры быў шпіталізаваны былы афіцэр ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія. Сьледчыя мяркуюць, што яго атруцілі вырабленым у Расеі нервова-паралітычным рэчывам «Навічок».

СМІ: яд, якім атруцілі Скрыпаля, знаходзіўся ў валізцы ягонай дачкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG