Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкія арганізацыі Сырыі заклікалі да байкоту чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Жыхары пакідаюць свае дамы ва Ўсходняй Гуце. 15 траўня 2018 году
Ілюстрацыйнае фота. Жыхары пакідаюць свае дамы ва Ўсходняй Гуце. 15 траўня 2018 году

Больш за 20 сырыйскіх грамадзкіх арганізацыяў заклікалі ўрады чатырох заходніх краінаў папярэдзіць Расею аб магчымасьці байкоту чэмпіянату сьвету па футболе, каб зьмяніць палітыку Масквы ў Сырыі. Адпаведны зварот накіраваны ўладам Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, ЗША і Францыі.

Аўтары прызыву мяркуюць, што расейскія ўлады павінны аказаць ціск на прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і прымусіць яго спыніць бамбардзіроўкі. Перш за ўсё размова ідзе аб спыненьні аблогі Ўсходняй Гуты.

З 2013 году амаль 400 тысяч жыхароў прыгараду Дамаску знаходзяцца у стане аблогі. Абмежаваны доступ да харчаваньня, пітной вады, мэдыкамэнтаў і электрычнасьці.

У сярэдзіне лютага 2018 году ўрадавая армія Сырыі пачала бамбаваньне пазыцыяў апазыцыйных груповак ва Ўсходняй Гуце. Паводле дадзеных Сырыйскага цэнтру маніторынгу парушэньняў правоў чалавека, загінулі больш за 900 мірных жыхароў. Прадстаўнікі міжнароднай няўрадавай арганізацыі «Урачы бязь межаў» паведамляюць, што загінулі больш за тысячу чалавек.

«Гэты „круты хлопец“ баіцца». Кіраўнік Human Rights Watch — пра Пуціна і ваенныя злачынствы ў Сырыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG