Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон правёў новыя тэлефонныя перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй з нагоды атручваньня былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля.
Абодва эўрапейскія лідэры лічаць, што з атручваньнем так ці інакш зьвязана Расея, і ў гэтай справе «няма іншага больш праўдападобна тлумачэньня», — паведамляе ў чацьвер, 15 сакавіка, прэс-служба Елісейскага палацу. У бліжэйшыя дні Францыя павінна абвясьціць пра дзеяньні ў адказ на адрас Расеі.
15 сакавіка, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што ў бліжэйшыя дні Францыя абвесьціць аб захадах у адказ на атручэньне былога расейскага шпіёна. «У бліжэйшыя дні я абвяшчу аб захадах, якія мы зьбіраемся распачаць», — цытуе RFI заяву Макрона журналістам у часе рабочай паездкі ў цэнтар Францыі.
«Усё ўквазвае на тое, што адказнасьць ляжыць на Расеі — гэта пацьвярджае праца, праведзеная брытанскімі службамі сумесна з францускімі. Францыя асуджае гэтую непрымальную атаку, здзейсьненую на тэрыторыі саюзнай дзяржавы, і я хачу падкрэсьліць сваю салідарнасьць з Тэрэзай Мэй», — сказаў францускі прэзыдэнт.
Акрамя гэтага ён зазначыў, што абмяркуе сытуацыю і меры ў адказ з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, зь якой Макрон сустрэнецца ў Елісейскім палацы ўвечары ў пятніцу, 16 сакавіка.