Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія высылае расейскіх дыпляматаў і замарозіць актывы расейскіх алігархаў


Тэрэза Мэй, прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі, выступіла ў парлямэнце з заявай наконт атручваньня былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля.

Быў анансаваны вялікі сьпіс санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Так, зь сёньняшняга дня 23 расейскіх дыпляматы, якія, як мяркуецца, зьвязаныя са спэцслужбамі, маюць тыдзень, каб пакінуць краіну.

«Гэта будзе найбольшым выгнаньнем больш за 30 гадоў, і гэта адлюстроўвае той факт, што ня першы раз расейская дзяржава выступіла супраць нашай краіны», — адзначыла Мэй.

Яна кажа, што адказ Расеі «паказаў поўную пагарду», і краіна не прапанавала ніякага тлумачэньня расейскай вытворчасьці атруты, якая выкарыстоўвалася ў замаху.

Таксама зь сёньняшняга дня замарожваюцца актывы «некаторых расейскіх грамадзян». У дачыненьні да іншых будуць праведзеныя спэцыяльныя эканамічныя праверкі. «У Вялікай Брытаніі няма месца карумпаваным расейскім элітам», — заявіла Мэй.

Замарожваюцца і кантакты найвышэйшага ўзроўню. Было скасавана запрашэньне Сяргею Лаўрову. Апрача гэтага, брытанскія афіцыйныя прадстаўнікі, сярод якіх дыпляматы і палітыкі, не прыедуць на Чэмпіянат сьвету па футболе, які мае адбыцца ў Расеі ўлетку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG