Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) новы старшыня


Старшынём Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) абраны Ігар Барысаў.

Новы старшыня быў абраны на 18 справаздачна-выбарчым зьезьдзе партыі, які адбыўся ў 11 сакавіка.

Статут БСДП (Грамады) абмяжоўвае старшынства адной і той жа асобы цягам трох тэрмінаў па два гады. Цяпер ужо мінулая партыйная старшыня Ірына Вештард ачольвала партыю з сакавіка 2012 году. Ігар Барысаў быў намесьнікам Ірыны Вештард.

Акрамя Барысава на пасаду лідэра партыі былі прапанаваныя Алег Воўчак і Ігар Маслоўскі. Аднак яны зьнялі свае кандыдатуры: першы — у сувязі зь сямейнымі абставінамі, другі — з-за нязгоды з мэтадамі кіраўніцтва арганізацыяй.

Барысаў нарадзіўся 24 траўня 1982 ў Магілёве. Скончыў Беларуска-расейскі ўнівэрсытэт (Магілёў) і Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Вільня). Мае дыплёмы інжынэра-электрыка і палітоляга. Магістар палітычных навук. Працуе мэнэджэрам у прыватнай фірме. У БСДП (Грамада) уступіў у 2001 годзе. З кастрычніка 2010 году — намесьнік старшыні партыі. Сябра незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Гэта малады палітык сучаснай эўрапейскай школы. Ён свабодна валодае ангельскай мовай. Чымсьці ён мне нагадвае былога ўкраінскага прэм’ера Арсена Яцанюка. У Беларусі побач зь ім я паставіў бы толькі Алеся Лагвінца», — ахарактарызаваў Барысава старшыня суполкі БСДП Савецкага раёну Менску, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Павал Знавец.

У Менску праходзіць XVIII справаздачна-выбарчы зьезд БСДП (Грамада)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG