Ірына Вештард узначальвае БСДП (Грамада) з 2011 года. Для ўдзелу ў зьезьдзе было абрана больш за 60 дэлегатаў.
«У нас ёсць працэдура, прадугледжаная паводле статуту. Прэзыдыюм партыі вылучае кандыдатуры на пасады старшыні партыі і яго намесьнікаў, потым ухваляе цэнтральны камітэт», — паведаміла Ірына Вештард БелаПАН.
Яна адзначыла, што цэнтральны камітэт прыняў рашэньне аб вылучэньні кандыдата ў старшыні партыі Ігара Барысава, цяперашняга першага намесьніка старшыні арганізацыі. Ня выключана, што яму будзе складзена канкурэнцыя з боку яшчэ некалькіх чалавек, якіх вылучаць на зьездзе.