Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Лупач выбіўся ў лідэры па штрафах: з пачатку году — 2 156 рублёў


Журналіст Зьміцер Лупач
Журналіст Зьміцер Лупач

Незалежнага журналіста з Глыбокага Зьмітра Лупача 6 сакавіка зноў пакаралі штрафам за «незаконны выраб прадукцыі СМІ». Гэтым разам на 563,5 рубля.

За два зь лішкам месяцы з пачатку 2018 году Зьміцер Лупач быў аштрафаваны 3 разы: у судах Пастаўскага, Докшыцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласьці.

Апошні суд адбыўся 6 сакавіка, Зьмітра Лупача пакаралі штрафам памерам 563,5 рублёў. Абвінавачаньне ў дачыненьні да Лупача стандартнае: паводле часткі 2 артыкула 22.9 КоАП яго караюць «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Агульная сума штрафаў Лупача за матэрыялы, паказаныя на тэлеканале «Белсат», складае 2 156 рублёў.

Спадар Лупач жартуе, што за кошт ягоных штрафаў улады спадзяюцца паправіць стан мясцовай эканомікі.

«Летась мяне найчасьцей штрафавалі ў Глыбоцкім райсудзе, а сёлета — у трох суседніх раёнах. Як на сьмех, апошні матэрыял, за які мяне судзілі, быў з самага беднага рэгіёну Віцебшчыны. Сярэдні заробак у Шаркаўшчыне далёка не 500 даляраў, а добра калі 400 рублёў. Мой штраф і то большы! У іншых рэгіёнах, зрэшты, практычна тое самае, але мае штрафы ніводзін бюджэт не ўратуюць», — кажа журналіст.

Паводле рэйтынгу, які складае ГА «БАЖ», Зьміцер Лупач сёлета трапіў у лідэры. Па колькасьці і памеры штрафаў ён саступае толькі гомельскаму журналісту Кастусю Жукоўскаму (2 352 рублі за 2018 год). Лупач зьяўляецца абсалютным рэкардсмэнам па штрафах на Віцебшчыне, мясцовая міліцыя трымае пад увагай перадачы «Белсату» і адсочвае сюжэты, зьвязаныя з падзеямі ў рэгіёне.

22-га лютага за сюжэт «За што ў Воршы так ня любяць Лукашэнку» былі пакараныя віцябляне Віталь Скрыль і Ўладзімер Лунёў: суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прысудзіў ім па 588 рублёў штрафу кожнаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG