Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Пасланьне вайны


Уладзімер Пуцін падчас выступу з пасланьнем Фэдэральнаму сходу РФ, 1 сакавіка 2018
Уладзімер Пуцін падчас выступу з пасланьнем Фэдэральнаму сходу РФ, 1 сакавіка 2018

Мы ўжо паведамілі асноўныя тэзы сёлетняга пасланьня Фэдэральнаму сходу Расеі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Пасланьне было агучаная за 17 дзён да прэзыдэнцкіх выбараў, таму можна меркаваць, што сфармуляваныя ў ім падыходы — гэта праграма кандыдата ў прэзыдэнты Пуціна, плян дзеяньняў на наступныя 6 гадоў.

Асаблівую ўвагу ў прамове прэзыдэнта Расеі выклікае частка, у якой ён казаў пра дасягненьні Расеі ў вайсковай галіне, пра ролю вайсковай моцы ў міжнароднай палітыцы Расеі.

Прапануем вам больш падрабязнае тэзіснае выкладаньне гэтай часткі пасланьня паводле стэнаграмы агенцтва РИА-Новости.

Моц узброеных сілаў значна ўзрасла

«Нельга забываць пра бясьпеку Расеі. Сырыйская апэрацыя паказала магчымасьці ўзброеных сілаў краіны. За апошнія гады праведзена велізарная праца па ўмацаваньні арміі і флёту. Аснашчанасьць узброеных сіл сучаснай зброяй узрасла ў 3,7 разы».

Расея зрабіла імклівы крок у распрацоўцы найноўшае зброі

«Нягледзячы на нашы пратэсты, амэрыканскі канвэер запрацаваў. Амэрыканцы робяць свае супрацьракеты, якія могуць абясцэніць расейскі ядзерны патэнцыял.

А што мы зрабілі, акрамя пратэстаў? — Расея зрабіла імклівы крок у распрацоўцы найноўшага зброі. Усе нашыя міжкантынэнтальныя ракетныя комплексы абсталёўваюцца сыстэмай пераадоленьня сыстэмаў супрацьракетнай абароны (СРА)».

Ніякія сыстэмы СРА нам не перашкода

«Ніякія сыстэмы СРА нам цяпер не перашкода. Далёкасьць новай зброі неабмежаваная, траекторыя непрадказальная. Ні ў кога іншага такой зброі пакуль няма. А калі зьявіцца, нашыя хлопцы прыдумаюць нешта новае».

Беспілётнікі і звышгукавая зброя: Расея будзе як мэтэарыт

Кадры з ваеннай частцы прэзэнтацыі Пуціна
Кадры з ваеннай частцы прэзэнтацыі Пуціна

​«У Расеі распрацаваныя беспілётныя апараты, якія кратна перавышаюць па хуткасьці субмарыны і тарпэды. Гэта проста фантастыка.

У Расеі ёсьць звышгукавая зброя. Яна ідэальная і практычна няўразьлівая, яе хочуць сабе ўсе заходнія краіны. У Расеі такая зброя ёсьць. Яе выпрабаваньні завершаныя.

Уладаньне такой зброяй, безумоўна, дае сур’ёзныя перавагі ў сфэры ўзброенай барацьбы. Яе моц, магутнасьць, як кажуць ваенныя экспэрты, могуць быць велізарнымі, а хуткасьць робіць няўразьлівай для сёньняшніх сыстэм СРА, паколькі супрацьракеты, па-простаму сказаць, іх проста ня даганяюць. Новая зброя зможа манэўраваць у шчыльных слаях атмасфэры. Хуткасьць будзе гіпергукавай».

Такіх герояў, як афіцэр Філіпаў, у іншых краін ня будзе ніколі

«Тэхніка, зброя, нават самая сучасная, раней ці пазьней зьявіцца ў іншых войсках сьвету — гэта нас абсалютна не хвалюе, у нас гэта ўжо ёсьць і будзе яшчэ лепш. Галоўнае ў іншым — такіх людзей, такіх афіцэраў, як наш лётчык, гвардыі маёр Раман Філіпаў — у іх ня будзе ніколі».

Новыя ваенныя распрацоўкі РФ не супярэчаць міжнародным пагадненьням

«Ваенная моц Расеі, якая расьце, нікому не пагражае. У нас не было і няма плянаў выкарыстаньня гэтага патэнцыялу ў наступальных, і тым больш агрэсіўных мэтах. Мы нікому не пагражаем, ні на каго не зьбіраемся нападаць, нічога ні ў кога не зьбіраемся адбіраць, у нас у саміх усё ёсьць».

Кадры з ваеннай частцы прэзэнтацыі Пуціна
Кадры з ваеннай частцы прэзэнтацыі Пуціна

Стрымаць Расею не ўдалося

«Тым, хто на працягу апошніх 15 гадоў імкнецца разьвіваць свае ўзбраеньні, спрабуе атрымаць ад Расеі аднабаковыя перавагі, выдаць незаконныя і складаныя зь міжнародна-прававога пункту гледжаньня абмежаваньні і санкцыі з мэтай стрымаць разьвіцьцё нашай краіны, у тым ліку ў ваеннай галіне, скажу: усё тое, чаму вы спрабавалі перашкодзіць, праводзячы такую палітыку, ужо адбылося. І стрымаць Расею не ўдалося».

Расея адкажа на ядзерны напад

«Зроблена гэта будзе імгненна, ня важна, якую бомбу ўжывуць супраць нашай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG