Мэханік зь Берасьця сваімі рукамі стварыў газагенэратарную ўстаноўку, якая працуе на дровах. У адмысловыя бочкі, прымацаваныя ззаду машыны, дастаткова накідаць дроў, каб завесьці рухавік.
20 кіляграмаў драўніны хапае на тое, каб праехаць каля 100 кілямэтраў. Рухавік, які працуе на дровах, экалягічна чысьцейшы за бэнзінавы, бо выкідвае ў атмасфэру толькі вуглякіслы газ.
Раней газагенэратарныя ўстаноўкі выкарыстоўваліся масава, але пасьля 60-х гадоў на зьмену дровам прыйшоў бэнзін.