Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская алімпійская чэмпіёнка Гуськова вярнулася на радзіму. ФОТА

Алімпійская чэмпіёнка ў фрыстайле Ганна Гуськова разам з камандай беларускіх паветраных акрабатаў вярнулася ў Беларусь. Іх урачыста сустрэлі ў Нацыянальным аэрапорце.

На рахунку 25-гадовай Гуськовай — адзінае алімпійскае золата каманды Беларусі на зімовых Гульнях у Пхёнчхане. Гэта шостая Алімпіяда запар, зь якой беларускія фрыстайлісты прывозяць мэдалі, чатыры разы — залатыя. Чэмпіёнка нарадзілася ў Менску. У фрыстайл яе прывялі бацькі ў 7 гадоў.

XS
SM
MD
LG