Яўка на датэрміновае галасаваньне на выбарчым участку № 35 у Маскоўскім раёне Менску, дзе знаходзіцца «Студэнцкая вёска» (у інтэрнаце № 11 БДУ), склала 96,4%, паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна» выніковыя лічбы назіральнік Зьміцер Салаўёў.
Паводле назіральніка, студэнты прыходзілі галасаваць групамі зь першага дня датэрміновага галасаваньня, у калідоры пэрыядычна ствараліся чэргі са студэнтаў.
УЖЫВУЮ. У Беларусі праходзяць «мясцовыя» выбары. Усё самае важнае
На суседнім выбарчым участку № 36 Дзяржынскай выбарчай акругі, які знаходзіцца ў інтэрнаце № 1 Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту, яўка за пяць дзён датэрміновага галасавання склала 74,1%. Паводле назіральніка Аляксея Лойкі, які ўсе пяць дзён дзяжурыў там, студэнты з інтэрнатаў МДЛУ і БДУІР таксама на галасаваньне зьяўляліся масава.
Раней студэнты пісалі ў сацсетках пра прымус да датэрміновага галасаваньня.