Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tesla Roadster Ілона Маска стала касьмічным караблём


Аўтамабіль Tesla, запушчаны ў космас кампаніяй SpaceX Ілона Маска, ўнесьлі ў базу касьмічных караблёў NASA HОRIZONS пад назвай Tesla Roadster/Starman. Базу вядзе група Дынамікі Сонечнай сыстэмы NASA.

У апісаньні NASA HОRIZONS згадваецца ўсё, што ёсьць на борце Tesla Roadster: манэкен у скафандры, электронная копія кнігі Айзека Азімава «Падстава» і таблічка з імёнамі шасьці тысяч супрацоўнікаў SpaceX. Маса карабля складае прыкладна 1250 кіляграмаў.

Запуск Falcon Heavy — першага цяжкага ракеты-носьбіта SpaceX — адбылася 6 лютага з мысу Канавэрал. Машына павінна была выйсьці на арбіту Марса, але з прычыны памылак у падліках адправілася да поясу астэроідаў.

Палёт Falcon Heavy быў дэманстрацыйным. Галоўная мэта касьмічнай праграмы Маска — пілятуемыя палёты на Марс. Паводле задумы Ілона Маска, аўтамабіль будзе лётаць у космасе мільёны гадоў. У базе дадзеных NASA траекторыя Tesla разьлічана да 2030 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG