Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па вяртаньне падатку на «дармаедзтва» зьвярнулася больш за 19 тысяч чалавек


Пратэст супраць дэкрэту №3 у Бабруйску, сакавік 2017
Пратэст супраць дэкрэту №3 у Бабруйску, сакавік 2017

Па вяртаньне сплачанага збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў у падатковыя ад моманту, калі яго пачалі вяртаць, зьвярнулася больш за 19 тысяч чалавек.

Гэтую інфармацыю БелаПАН паведаміла намесьніца міністра па падатках і зборах Сьвятлана Шаўчэнка. Паводле яе інфармацыі, зь дзяржаўнага бюджэту вярнулі каля 6 мільёнаў рублёў. Збор вяртаюць па пісьмовай заяве, якую трэба накіраваць у падатковую інспэкцыю па месцы жыхарства.

Краіна дармаедаў: гісторыі

Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 3 з афіцыйнай назвай «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» 2 красавіка 2015 году. У народзе дэкрэт № 3 хутка назвалі «дармаедзкім», а паведамленьні пра неабходнасьць сплаціць збор (так званыя «лісты шчасьця») выклікалі хвалю пратэстаў па ўсёй краіне. У выніку выкананьне дэкрэту № 3 часова прыпынілі, а сам дакумэнт накіравалі на дапрацоўку. У ліпені 2017 году Лукашэнка загадаў пачаць вяртаньне сплачанага збору.

25 студзеня 2018 году стала вядома, што кіраўнік краіны падпісаў новы «дармаедзкі» дакумэнт — дэкрэт № 1. Паводле яго «дармаедзкі падатак» адмяняецца, а беспрацоўныя працаздольныя беларусы з 1 студзеня 2019 году будуць абавязаныя плаціць поўную цану за датаваныя дзяржаваю паслугі. Якія канкрэтна — павінен вызначыць урад.

Мінпрацы спрагназавала, колькі будзе «дармаедаў» з новым дэкрэтам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG