Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе адкрыўся цэнтар вывучэньня Расеі імя Барыса Нямцова


На адкрыцьці цэнтру
На адкрыцьці цэнтру

У Празе на базе філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту адкрыўся Акадэмічны цэнтар Барыса Нямцова для вывучэньня Расеі. Асноўная мэта цэнтру — дасьледаваньне і аналіз сучаснай палітычнай сыстэмы Расеі.

На адкрыцьці выступіла Жанна Нямцова — дачка забітага палітыка, кіраўніца Фонду Барыса Нямцова за свабоду, пры падтрымцы якога створаны Акадэмічны цэнтар.

Паводле задумы арганізатараў, цэнтар будзе інфармаваць расейскую і замежную грамадзкасьць пра падзеі ў Расіі, займацца навуковай дзейнасьцю і публікацыямі, а таксама праводзіць розныя канфэрэнцыі і сэмінары.

Апроч іншага, цэнтар зоймецца вывучэньнем расейскай эміграцыі і аналізам грамадзянскага пратэсту ў Расеі. У плянах цэнтру — адкрыцьцё летняй школы для маладых расейскіх журналістаў.

Акрамя сталых супрацоўнікаў, да працы цэнтру прыцягнуць вядучых экспэртаў з Расеі і Эўропы.

Барыса Нямцова застрэлілі на Вялікім Маскварэцкім мосьце 27 лютага 2015 году. Прысуд у справе аб яго забойстве вынесьлі ў ліпені летась.

Выканаўцам забойства суд прызнаў былога афіцэра паліцыі Чачні Заура Дадаева, яго прысудзілі да 20 гадоў турмы. Чацьвёра саўдзельнікаў атрымалі ад 11 да 19 гадоў.

Заказьнік злачынствы дагэтуль не ўстаноўлены. Родныя і паплечнікі апазыцыянэра настойваюць, што да яго забойства датычны кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG