Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Палякі прынялі актыўны ўдзел у забойствах больш як 200 000 габрэяў» — ізраільскі міністар


Нафталі Бэнэт
Нафталі Бэнэт

Міністар адукацыі Ізраіля Нафталі Бэнэт заявіў у панядзелак, што Польшча адмяніла яго візыт у сувязі са скандалам вакол прапанаванага Сэймам заканадаўства. Законапраект забараняе вінаваціць палякаў у злачынствах, учыненых у часы Галакосту.

«Кроў польскіх габрэяў плача зь зямлі, і ні адзін закон не прымусіць яе замаўчаць», — заявіў Нафталі Бэнэт увечары ў панядзелак, — Урад Польшчы адмяніў мой візыт, таму што я згадаў пра злачынствы яе народа. Для мяне гэта вялікі гонар».

Законапраект выклікаў абурэньне ў Ізраілі, дзе дзеяньні ўладаў Польшчы разглядаюць як спробу абяліць злачынства некаторых палякаў супраць габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны.

«Так, лягеры сьмерці ў Польшчы былі пабудаваныя і кіраваліся немцамі, — сказаў Бэнэт, — Аднак многія палякі перасьледавалі габрэяў, даносілі на іх і прынялі актыўны ўдзел у забойствах больш як 200 000 чалавек. Толькі некалькі тысяч палякаў, Праведнікаў народаў сьвету, рызыкавалі сваімі жыцьцямі, каб ратаваць габрэяў».

Законапраектам прадугледжаны крымінальны перасьлед тых, хто прыпісвае палякам злачынствы нацыстаў, у прыватнасьці ўжывае словазлучэньне «польскія лягеры сьмерці». Гэтая частка зьменаў у закон абурыла Ізраіль. Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу назваў закон «неабгрунтаваным», а Сусьветны цэнтар памяці ахвяр Галакосту заявіў, што польскія заканадаўчыя зьмены могуць «прывесьці да размываньня гістарычнай праўды аб дапамозе, якую немцы атрымалі ад польскага насельніцтва падчас Галакосту».

Украіна заклікала прэзыдэнта Польшчы вэтаваць закон аб «бандэраўскай» ідэалёгіі і Галакосьце

1 лютага ў польскім Сэнаце адбылося галасаваньне за зьмены ў закон аб Інстытуце нацыянальнай памяці, якімі ўводзіцца крымінальная адказнасьць за адмаўленьне злачынстваў «украінскіх нацыяналістаў», а таксама за прыпісваньне польскаму народу нацысцкіх злачынстваў.

У 1930-1940-я гады нацысты і іх памагатыя зьнішчылі шэсьць мільёнаў габрэяў. Гэтая катастрофа атрымала назву Галакост.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG