Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў»: Прысуд блогерам Regnum несумяшчальны зь міжнароднымі стандартамі свабоды слова


Пра гэта гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі, зробленай у сувязі з прысудам беларускага суду аўтарам расейскага сайту Regnum.

«Гэты прысуд быў бы дарэчны для небясьпечных злачынцаў, каб стрымаць іх ад паўторнага ўчыненьня злачынства, але не для блогераў, якія былі прыцягнутыя да адказнасьці за выказваньне супярэчлівых поглядаў» — заявіў Ёган Бір, кіраўнік аддзелу «Рэпартэраў бязь межаў» па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

Паводле Біра «ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі свабоды выказваньня меркаваньняў няма падстаў для такога несувымернага прысуду. Мы заклікаем да таго, каб гэтыя прысуды былі адмененыя па апэляцыі».

Яшчэ падчас судовага працэсу арганізацыя нагадвала, што ў адпаведнасьці з артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала, любыя абмежаваньні свабоды выказваньня павінныя быць законнымі, легітымнымі і неабходнымі.

28 сьнежня «Рэпартэры бязь межаў» нагадалі Ёханэсбурскія Прынцыпы, паводле якіх калі ўлады хочуць абмежаваць свабоду выказваньня па меркаваньнях нацыянальнай бясьпекі, яны павінныя быць у стане даказаць наўпроставую сувязь паміж абразьлівымі меркаваньнямі і магчымымі гвалтоўнымі дзеяньнямі.

Юры Баранчык, Regnum: «Улады Беларусі ідуць шляхам нэабандэраўскіх сіл ва Ўкраіне»

Менскі гарадзкі суд 2 лютага прызнаў Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку вінаватымі ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы. Яны былі асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе і прафіляктычны нагляд. У СІЗА яны правялі 14 месяцаў.

«Рэпарцёры бязь межаў» — міжнародная няўрадавая арганізацыя. Арганізацыя змагаецца супраць цэнзуры і за вызваленьне журналістаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні з-за сваёй прафэсійнай дзейнасьці. Арганізацыя была заснаваная ў 1985 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG