Як паведамілі ва ўпраўленьні ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкаму, транспарт на яго нейкі час сапраўды ня будзе дапускацца, бо рэзка пагоршыліся ўмовы надвор’я — утварылася ледзяное покрыва.
«Людзей перапраўляюць на пароме, для аўтамабіляў прадугледжаны аб’езд праз Мазыр і Пінск», — спасылаецца БелТА на прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспэкцыі.
Рух па пантонным мосьце цераз Прыпяць быў адноўлены 31 студзеня пасьля таго, як крыгаходам было пашкоджана яго мацаваньне. Часовая канструкцыя замяняе стацыянарны аўтамабільны мост цераз Прыпяць, у якім напачатку леташняга сьнежня спэцыялісты выявілі небясьпечную расколіну.
Як расказвала Свабода, у Беларусі яшчэ пяць аналягічных мастоў, якія таксама прызнаныя аварыйнымі.