Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Простая парада, як палепшыць сон


У які час вы прымаеце душ? На першы погляд, гэтае пытаньне ніяк ня зьвязана зь якасьцю сну. Тым ня менш, адказ на яго можа мець уплыў на тое, як добра вы сьпіце.

Для добрага сну, вы павінны прыняць душ (і выконваць усе іншыя свае штодзённыя дзеяньні) у адзін і той жа час кожны дзень.

Дасьледаваньні паказваюць, што пажылыя людзі, якія традыцыйна больш схільныя да пэдантызму ў звычках, калі гаворка ідзе пра асабістую гігіену, як правіла, засынаюць хутчэй і маюць лепшую якасьці сну ў параўнаньні з тымі, хто мае няўстойлівы рэжым дня.

Сон і прыкметы старэньня

Якасьць сну мае тэндэнцыю да зьніжэньня, па меры таго, як мы старэем. Гэта ўсё з прычыны прыродных зьменаў і прыкмет старэньня, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем і ўплываюць на цыкл сон / няспаньне.

З гэтым, верагодна, зьвязаны той факт, што больш за 50% пажылых людзей кажуць, што церпяць ад бессані.

Але навукоўцы сьведчаць, што ёсьць добры спосаб атрымаць добры сон, нягледзячы на гады — трэба вытрымліваць рэжым дня.

Прычым, гэта важна ня толькі для штодзённай актыўнасьці, такой як мыцьцё, апрананьне-распрананьне і ежа, але і для штотыднёвай, такой як паходы ў краму, прыборка і сустрэчы зь сябрамі. Гэта можа дапамагчы ўмацаваць цыркадныя цыклы.

Штодзённы графік больш важны за штотыднёвы

Падчас дасьледаваньняў высьветлілася, што захаваньне штодзённага рэжыму мела трохі большы ўплыў на паляпшэньне сну, чым захаваньне штотыднёвага рэжыму.

Так адбываецца таму, што многія нашы гігіенічныя і іншыя асабістыя звычкі часта рэалізуюцца падчас вячэрніх працэдураў перад сном.

Пра гэта піша сайт sharecare.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG