Лінкі ўнівэрсальнага доступу

40 грамадзянаў Беларусі пацярпелі ад махляроў у Skype


Ураджэнец Сьветлагорску 1994 года нараджэньня асуджаны Заводзкім судом Менска на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі па справе аб махлярстве ў Skype.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Юлію Ганчарову.

Асуджаны ў змове з замежным грамадзянінам выкрадаў уліковыя запісы карыстальнікаў дзеля махінацый зь лютага 2016 па люты 2017 году. На спэцыялізаваных форумах у інтэрнэце ён набыў зьвесткі больш як пра 17 тысяч уліковых запісаў карыстальнікаў Skype і паролі доступу да іх.

Каб адбіраць «пэрспэктыўныя» ўліковыя запісы, махляры ажыцьцяўлялі несанкцыянаваны доступ да інфармацыі на кампутарах карыстальнікаў гэтых уліковых запісаў дзеля вывучэньня зьмесьціва.

Абвінавачаныя заблякавалі доступ да акаўнтаў законным праваўладальнікам і ад іх імя разаслалі просьбы пазычыць грошы і перавесьці іх на пэўныя карт-рахункі і электронныя кашалькі і рахункі шэрагу электронных плацёжных сыстэм.

Устаноўлена больш за 40 грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад ашуканскіх дзеяньняў.

23-гадоваму маладому чалавеку прад'яўлена абвінавачаньне паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:

  • ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі),
  • ч.1 арт. 14, ч.1 арт. 351 (спроба наўмыснага блякаваньня кампутарнай інфармацыі),
  • ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 209 (спроба махлярства).

Акрамя таго, яму прад’яўленае абвінавачаньне ў захоўваньні і распаўсюдзе наркотыкаў (ч. 3 арт. 328 КК).

Абвінавачаны па справе саўдзельнік абвешчаны ў вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG