Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геі, чый шлюб памылкова зарэгістравалі ў Расеі, пакінулі краіну


Яўгкн Вайцяхоўскі (зьдева) і Павал Стацко (справа)
Яўгкн Вайцяхоўскі (зьдева) і Павал Стацко (справа)

Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі, якія распавялі аб прызнаньні ў Расеі іх шлюбу, зьехалі з краіны з-за пагроз, якія паступаюць на іх адрас.

Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Дождь» паведаміў праваабаронца Ігар Качаткоў. Паводле праваабаронцы, Стацко і Вайцяхоўскага змушалі аддаць пашпарты паліцыянтам. Ім пагражалі, што калі яны адмовяцца, іх «не пакінуць у спакоі, абвінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам паліцыі і завядуць крымінальную справу».

«Акрамя таго, супрацоўнікі паліцыі адкрытым тэкстам заявілі, што яны ня змогуць абараніць іх ад замахаў з боку гамафобна настроеных грамадзян і арганізацый. Гэта таксама была прыхаваная пагроза. Таму было прынятае рашэньне, што яны пакуль павінны пакінуць Расею», — сказаў Качаткоў. Аб іх ад’езьдзе таксама паведамляе расейскія ЛГБТ-сеткі. «Такое разьвіцьцё падзеяў не плянавалася, і толькі рэальная пагроза свабодзе і бясьпецы Паўла і Яўгена паслужылі прычынай іх адʼезду», — гаворыцца ў паведамленьні.

29 студзеня Стацко і Вайцяхоўскага абавязалі зьявіцца ў паліцыю для складаньня пратаколу аб наўмысным пашкоджаньні пашпартоў зь нядбайнасьці. У МУС лічаць, што мужчыны «ініцыявалі ўнясеньне ў свае пашпарты пазнак, якiя не прадугледжаны дзеючым заканадаўствам».

Радыё «Эхо Москвы» таксама расказала, што Стацкоі Вайцяхоўскі на параду адвакатаў аддалі свае пашпарты паліцыі і абмянялі іх на новыя. Перамовы пра гэта да 2-й гадзіны ночы вёў намесьнік начальніка маскоўскай паліцыі.

Павел Стацко і Яўген Вайцяхоўскі заключылі шлюб у Даніі, пасьля чаго падалі дакумэнты ў шматфункцыянальны цэнтар паслуг у Маскве для яго рэгістрацыі. Там пацьвердзілі законнасьць саюзу. Аднак на наступны дзень, 25 студзеня, Міністэрства ўнутраных спраў назвала пашпарты аднаполай пары несапраўднымі. Заяўлена, што супрацоўніца, якая паставіла штамп аб рэгістрацыі шлюбу, і яе кіраўнік будуць звольненыя.


Расейцаў, якія заключылі аднаполы шлюб, абвінавацілі ў «пашкоджаньні дакумэнтаў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG