Заблякаваны напярэдадні сайт «Хартыі-97» пачаў адкрывацца у сетках шэрагу правайдэраў.
У прыватнасьці пра гэта паведамляюць карыстальнікі правайдэраў Velcom (стацыянарны) ТСМ і FlyNet.
Разам з тым карыстальнікі іншых правайдэраў, сярод іх МТС, мабільны Velcom, Byfly, Атлант-тэлеком, МТІС, па-ранейшаму ня маюць доступу да «Хартыі-97».
Міністэрства інфармацыі 24 студзеня заблякавала сайт «Хартыі-97» на падставе падпункту 1.2 артыкулу 511 закону «Аб СМІ» (распаўсюд забароненых матэрыялаў або абмежаваных да распаўсюду) праз разьмяшчэньне матэрыялаў, забароненых артыкулам 38 таго ж закону. Канкрэтная прычына такога рашэньня не была названая.