Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя ЗША перайшла ў наступ на «гарады-прытулкі» для мігрантаў


Генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс
Генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс

Дэпартамэнт юстыцыі ЗША запатрабаваў, каб два дзясяткі гарадоў, акругаў і штатаў — ад Нью-Ёрку да Каліфорніі — якія прынцыпова адмаўляюцца супрацоўнічаць з фэдэраламі ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй, давялі, што яны дзеляцца інфармацыяй пра нелегалаў з фэдэральнымі іміграцыйнымі службамі.

У рамках узмацненьня барацьбы адміністрацыі Дональда Трампа з «гарадамі-прытулкамі», Дэпартамэнт разаслаў у сераду 23 лісты, патрабуючы прадставіць дакумэнты, ці абмяжоўваюць улады гэтых гарадоў і акругаў супрацоўніцтва з іміграцыйнымі службамі, паведамляе Bloomberg. У адваротным выпадку гэтым гарадам пагражаюць судовымі працэсамі і скарачэньнем фінансаваньня.

Дональд Трамп у часе перадвыбарчай кампаніі заяўляў, што кожны нелегал будзе дэпартаваны. Трамп неаднаразова асуджаў улады гарадоў, якія прадстаўляюць нелегалам прытулак. Летась у кастрычніку губэрнатар Каліфорніі падпісаў законапраект, які абвясьціў Каліфорнію «штатам-прытулкам».

«Абарона незаконных імігрантаў ад фэдэральных іміграцыйных уладаў кідае выклік здароваму сэнсу і падрывае вяршэнства закону», — заявіў генэральны пракурор ЗША Джэф Сэшнс.

Дэпартамэнт шукае копіі распараджэньняў, законаў і дырэктываў, якія перашкаджаюць супрацоўнікам праваахоўных органаў дзяліцца інфармацыяй з фэдэральнымі службовымі асобамі.

У гарадах, акругах і штатах, якія прадстаўляюць прытулак імігрантам, мяркуюць, што гэта неабходна для падтрыманьня даверу паміж імігранцкай супольнасьцю і супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Іначай мігранты перастаюць даваць уладам інфармацыю пра парушальнікаў закону і не наважваюцца заявіць пра злачынствы, зьдзейсьненыя супраць іх саміх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG