Беларус армянскага паходжаньня Рыгор Фарманян быў шматгадовым актывістам Беларускага Народнага Фронту ў Горадні.
Пра сьмерць спадара Фарманяна паведаміў у Twitter Павал Мажэйка.
Паводле Паўла Мажэйкі, менавіта Рыгор Фарманян падчас Чарнобыльскага шляху 26 красавіка 1996 года з акрываўленай галавой і бела-чырвона-белым сьцягам у руках аказаўся сфатаграфаваны журналістамі падчас сутыкненьняў дэманстрантаў зь міліцыяй падчас знакамітай «Менскай вясны» 1996 году.
Гэты здымак стаў знакамітым і абышоў шматлікія СМІ.
Архіўныя фота некаторых акцый «Менскай вясны»: