Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча пабудуе атамную электрастанцыю


Пляцоўка будаўніцтва АЭС у Жарноўцы, Польшча, 2006 год
Пляцоўка будаўніцтва АЭС у Жарноўцы, Польшча, 2006 год

Польшча будзе будаваць атамную электрастанцыю, паведаміў міністар энэргетыкі гэтай краіны Кшыштаф Тхужэўскі. Паводле яго, у дадзены момант ідзе падрыхтоўка да рэалізацыі праекту, паведамляе Польскае радыё.

Міністар адзначыў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі зьяўляецца вялікім выклікам, але Польшча не адмаўляецца ад гэтага праекту.

«Мы ўжо вельмі блізка да моманту, калі ўзьнікне фінансавая мадэль. Будова такой электрастанцыі — гэта вельмі сур’ёзны крок, які нельга распачаць, а потым не закончыць», — сказаў Кшыштаф Тхужэўскі.

Раней Польшча плянавала пабудаваць атамную электрастанцыю ў Жарноўцы на поўначы краіны ў 1982-1989 гадах, потым — у 2009-2014 гадах. Першапачаткова плянавалася, што АЭС пачне працу ў 2019 годзе. Пасьля гэты тэрмін шматразова пераносілі. У выніку было вырашана, што АЭС пачне працаваць у 2031 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG