Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2017 для беларусаў быў годам затрыманьняў за пратэсты, — Human Rights Watch


У 2017 годзе ўлады затрымалі беспрэцэдэнтную колькасьць беларусаў, якія выйшлі на пратэсты — такога не назіралася з часу дэманстрацый 2010 году, гаворыцца ў новым дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Паводле зьвестак праваабаронцаў, Беларусь адмовіла ў прытулку дзясяткам просьбітаў з Чачні і Расеі. У тым ліку Беларусь дапамагла прынамсі двойчы экстрадзіраваць у Расею людзей, якія ўцякалі ад перасьледу.

Праваабаронцы таксама нагадалі, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ўсё яшчэ не забароненаяе сьмяротнае пакараньне.

Арганізацыя адзначае, што сытуацыя ў галіне правоў чалавека ў сьвеце пачала паступова пагаршацца ў сувязі з тым, што вядучыя дэмакратычныя краіны ў 2017 годзе засяродзіліся на ўнутраных праблемах. Гэта маўчаньне дапамагло аўтарытарным рэжымам запоўніць інфармацыйны вакуум, а таксама грэбаваць правамі чалавека і свабодай слова ў сваіх краінах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG