Паводле амэрыканскага Інстытуту Gallup, ухваленьне ў сьвеце лідэрства ЗША ўпала да новага мінімуму.
Пасьля аднаго году прэзыдэнцтва Дональда Трампа вобраз амэрыканскага лідэрства ў сьвеце значна слабейшы, чым ён быў пра двух папярэдніках Трампа.
Апытаньне, праведзенае Інстытутам Gallup у 134 краінах і рэгіёнах сьвету, паказала, што амэрыканскае лідэрства дасягнула новага мінімуму і знаходзіцца на ўзроўні 30%.
Праведзенае ў пэрыяд з сакавіка па лістапад 2017 году сусьветнае апытаньне паказала, што ацэнкі сусьветнага лідэрства ЗША зьнізіліся на 18% ў параўнаньні з 48% год раней.
Ранейшы мінімум ацэнак амэрыканскага лідэрства быў зафіксаваны ў часы адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага і складаў 34%.
Традыцыйны высокі рэйтынг амэрыканскага лідэрства зазнаў страты нават сярод амэрыканскіх саюзьнікаў. На 10% або больш ацэнкі амэрыканскага лідэрства ўпалі ў 65 краінах, якія традыцыйна залічаюць у блізкія саюзьнікі і партнэры ЗША.
Рост ацэнак амэрыканскага лідэрства на 10 або болей працэнтаў зафіксаваны толькі ў чатырох краінах сьвету. Гэта Лібэрыя (+17), Македонія (+15), Ізраіль (+14) і Беларусь (+11).
Астатнія паказьнікі рэйтынгу, у тым ліку і пра посьпехі канкурэнтаў ЗША, глядзіце ТУТ.