Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдуць форумы ААН і АБСЭ


Сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Алена Купчына
Сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Алена Купчына

Рэгіянальны форум каардынатараў ААН «Пабудова партнэрства ў падтрымку нацыянальных намаганьняў у галіне ўстойлівага разьвіцьця» пройдзе ў Менску 21–22 лютага. Гэтую дату назвала намесьніца старшыні Савету Рэспублікі Марыяна Шчоткіна на спэцыяльным брыфінгу для прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу, акрэдытаваных у Беларусі.

Яна распавяла пра тое, як ідзе падрыхтоўка да форуму. Спадарыня Шчоткіна паведаміла, што на яго запрошаныя службовыя асобы высокага роўню, адказныя за нацыянальную каардынацыю дасягненьня мэтаў устойлівага разьвіцьця ў краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі.

А ў Вене на першым пасяджэньні Сталай рады АБСЭ пад старшынствам Італіі сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Алена Купчына «пацьвердзіла гатоўнасьць беларускага боку актыўна ўдзельнічаць у барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі, у прыватнасьці, праз арганізацыю ў Менску канфэрэнцыі АБСЭ па прадухіленьні тэрарызму з акцэнтам на кібэрпрастору», — паведамляе прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Такім чынам, спадарыні Шчоткіна і Купчына пацьвердзілі інфармацыю беларускай Свабоды, якая прагназавала правядзеньне менавіта гэтых форумаў у 2018 годзе ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG