У часе збору вайсковых дырыжораў аркестраў Узброеных сілаў былі прадэманстраваныя «аўтарскія творы ў жанры маршу альбо маршы, напісаныя на тэмы беларускіх народных песень і сучасных твораў пра войска», — піша газэта «Во славу Родины», афіцыйны друкаваны орган Міністэрства абароны Беларусі.
Штогод вайсковыя аркестры Ўзброеных сілаў граюць больш як на 5 тысячах мерапрыемствах. Дагэтуль іх рэпэртуар складаўся ў асноўным з савецкай спадчыны расейскамоўных ваенных і паваенных песень.
У год 100-га юбілею Ўзброеных сілаў Міністэрства абароны занялося абнаўленьнем сьпеўнага рэпэртуару, у тым і ліку і ўключэньнем у яго беларускіх песень.