Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё ў праўдзе. У Менску ўшанавалі Вацлава Гаўла. ФОТА

Жыць па праўдзе — лёзунг Вацлава Гаўла, нагадаў удзельнікам сёмай па ліку вечарыны памяці чэскага прэзыдэнта старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Ён згадаў, як у 2011 годзе, незадоўга да сьмерці, Гавал напісаў лісты падтрымкі беларускім палітвязьням.

Сёмая па ліку вечарына памяці выбітнага чэскага палітыка і літаратара Вацлава Гаўла прайшла ў менскім гатэлі «Манастырскі». Такія сустрэчы адбываюцца штогод пасьля сьмерці вялікага чэха, які прыязна ставіўся да беларусаў, шчыра зычыў нашай краіне волі і дэмакратыі. Падчас вечарыны гучалі ўспаміны пра Вацлава Гаўла, была віктарына з пытаньнямі пра ягоную біяграфію, канцэрт барда Зьмітра Вайцюшкевіча.


16x9 Image

Уладзь Грыдзін

Журналіст Радыё Свабода

XS
SM
MD
LG