«Я казаў вельмі жорстка, але не ўжываў гэтых словаў» — напісаў Трамп ў твітэры, рэагуючы на паведамленьні пра тое, што ён нібыта заявіў, што ЗША не патрэбныя мігранты са «ср...х краін».
Трамп таксама напісаў, што «ніколі не казаў што-небудзь абразьлівае» пра жыхароў Гаіці.
Пры гэтым Трамп пацьвердзіў сваю пазыцыю аб неабходнасьці жорсткага стаўленьня да міграцыі з краін «трэцяга сьвету». Ён адхіліў прапанаваны заканадаўцамі ад абедзьвюх партый законапраект, які адкрываў бы шлях да легалізацыі знаходжаньня на тэрыторыі ЗША людзей, якія нелегальна дзецьмі былі прывезеныя ў Злучаныя Штаты.