Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэр, які балятуецца на ўсіх выбарах у Беларусі, замахнуўся на прэзыдэнцтва ў Расеі


Мясцовыя выбары, архіўнае фота
Мясцовыя выбары, архіўнае фота

Жыхар Менску Віктар Талмачоў з 1994 году намагаецца стаць кандыдатам на кожных выбарах — ад мясцовых да прэзыдэнцкіх. Гэтым разам ён сабраўся паўдзельнічаць у барацьбе за пасаду кіраўніка Расейскай Фэдэрацыі.

Як расказала падчас прэсавай канфэрэнцыі 12 студзеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына, Віктар Талмачоў падаў дакумэнты ня толькі на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў, але і накіраваў заяву аб рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзыдэнты Расеі.

Паводле спадарыні Ярмошынай, арыгінал быў дасланы кіраўніцы расейскага Цэнтарвыбаркаму Эле Памфілавай, сама яна атрымала копію. Рэакцыя Масквы на падобнае «самавылучэньне» пакуль невядомая.

Варта азначыць, што ніводнага разу спроба менскага пэнсіянэра зарэгістравацца кандыдатам плёну ня мела.

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га скліканьня пройдуць у Беларусі 18 лютага.

Выбары прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі прызначаныя на 18 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG