Працэс над Бяляўскім пачаўся
Судзьдзя спытала пра стаўленьне да фота-відэаздымкаў на працэсе, усе былі ня супраць, толькі пракурор запярэчыў. Здымкі забаранілі.
Суд Ленінскага раёну Менску разглядае крымінальную справу менскага мастака-дызайнэра Андрэя Бяляўскага.
Андрэя Бяляўскага судзяць за захоўваньне аднаго патрона ад аўтамата Калашнікава, які быў знойдзены сярод рэчаў Бяляўскага падчас ператрусу пасьля ягонага затрыманьня ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў».
Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасьці сувэніру і прызнаў сваю віну ў захоўваньні патрону.
12 сьнежня Сьледчы камітэт прад’явіў абвінавачаньне Бяляўскаму паводле ч. 1 артыкулу 295 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Незаконныя выраб, набыцьцё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўваньне, перавозка, перасылка або нашэньне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў».
Судзьдзя спытала пра стаўленьне да фота-відэаздымкаў на працэсе, усе былі ня супраць, толькі пракурор запярэчыў. Здымкі забаранілі.