Пілёты не змаглі выпусьціць пярэдняе шасі, але ім удалося ўтрымацца ў межах узьлётна-пасадачнай паласы і пазьбегнуць горшых наступстваў.
На борце знаходзіліся 59 пасажыраў і чацьвёра чальцоў экіпажу, інфармуе Facebook-старонка Global Aviation.
Пасьля прызямленьня пачалася ратавальная апэрацыя, а аэрапорт Варшавы быў закрыты як мінімум да 23:30 паводле мясцовага часу.