Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшлі ператрусы ў офісе буйной гандлёвай сеткі


Упраўленьне Сьледчага камітэту ў горадзе Менску пачало крымінальную справу супраць прадстаўніка буйнога рытэйлера за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю цэнтральнага апарату СК Сяргей Кабаковіч.

10 студзеня ў межах расьсьледаваньня гэтай крымінальнай справы супрацоўнікі органаў дазнаньня правялі ператрусы ў офісных памяшканьнях кампаніі.

Паводле Кабаковіча, СК робіць усе магчымыя захады, каб забясьпечыць бесьперапынную і нармальную працу суб’екта гаспадараньня.

Паводле БелаПАН, гаворка ідзе пра ТДА «НП-Сэрвіс», якое працуе ў Беларусі з 2000 году і займаецца дыстрыбуцыяй прадуктаў харчаваньня. Цяпер кампанія кіруе сеткай крамаў «Дамашні», якая налічвае больш за 50 абʼектаў, а таксама ўнівэрсамам «Цэнтральны» ў Менску.

Паводле інфармацыі, разьмешчанай на сайце кампаніі, яе ўладальнік — бізнэсовец Іван Беразоўскі, які ўваходзіць у лік уплывовых прадпрымальнікаў Беларусі. Паводле інфармацыі tut.by, цяпер ён у Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG