Саакашвілі прызналі вінаватым паводле артыкулу «злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі». У дачыненьні да палітыка гэта першы прысуд, які дае падставы для экстрадыцыі экс-прэзыдэнта з Украіны ў Грузію.
Як гэта паўплывае на разьвіцьцё сытуацыі, расказвае экс-дарадца прэм’ера-міністра Грузіі Гія Хухашвілі.
— Ці ёсьць ўзаемасувязь у тым, што першы прысуд па справе Саакашвілі ў Грузіі быў вынесены ў той час, калі супраць яго ідуць судовыя працэсы ва Ўкраіне?
Пры такіх абвінавачваньнях яго доўга ў турме трымаць ня ўдасца. А Саакашвілі ў Грузіі на волі — гэта для ўлады можа аказацца занадта моцным галаўным болем
— Я б ня стаў цяпер спэкуляваць пра нейкую змову і каардынацыю паміж сыстэмамі. Але, у прынцыпе, адно да аднаго складаецца.
Цяпер складана меркаваць, наколькі грузінскі і ўкраінскі бакі актывізуюцца ў пытаньні экстрадыцыі. Гэта даволі рызыкоўны шлях як для грузінскіх, так і для ўкраінскіх уладаў.
Але само абвінавачаньне паводле сваёй цяжкасьці менш значнае, чым абвінавачваньні, якія інкрымінуюць Саакашвілі ва Ўкраіне — аж да дзяржаўнага перавароту.
— Ці можа гэты прысуд паўплываць на сытуацыю з магчымай экстрадыцыяй Саакашвілі ў Грузію?
— Гэта ўзмацняе верагоднасьць экстрадыцыі.
Украінскім ўлады цяпер трэба вырашаць, што зь ім рабіць. Але гэта вельмі няпростая дылема.
Зараз ўкраінская ўлада, хутчэй за ўсё, пачне гандлявацца з усімі: і з грузінскай бокам, і з самім Саакашвілі, а таксама будзе ацэньваць палітычныя рызыкі экстрадыцыі.
— Ці патрэбна цяпер грузінскім уладам экстрадыцыя Саакашвілі?
— Пры такіх абвінавачваньнях яго доўга ў турме трымаць ня ўдасца. А Саакашвілі ў Грузіі на волі — гэта для ўлады можа аказацца занадта моцным галаўным болем. Ва Ўкраіне ведаюць выдатна, што ён можа вытвараць. Так што палітычна гэта абсалютна нявыгадна.
А ў прававым полі ў грузінскай улады ўжо безвыходнае становішча. Згодна з прававымі нормамі яны павінны патрабаваць яго экстрадыцыі.
— Міхаіл Саакашвілі назваў рашэньне грузінскага суду палітычна незаконным. Чаго ў ім больш: палітыкі ці права?
— Тут ёсьць усё. Даваць прававую ацэнку — не мая спэцыялізацыя. Але, зразумела, што палітыка тут прысутнічае.