Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнілі загадчыцу і выхавацельку садка, адкуль уцяклі дзеці


Ясьлі-сад № 21 у Сьветлагорску
Ясьлі-сад № 21 у Сьветлагорску

3 студзеня ў Cьветлагорску трое хлапчукоў, якім ад нараджэньня 3–4 гады, самі пакінулі дзіцячы садок, прайшлі каля 1 кілямэтра да станцыі і селі ў прыгарадны цягнік. Яны ад’ехалі зь дзясятак кілямэтраў, калі іх заўважыў памочнік машыніста.

«Прыходзіць памочнік і кажа, што ў вагоне малалеткі, — сказаў журналістам машыніст Яўген Новік. — Адразу падумаў, можа падлеткі кураць дзе ў тамбуры. Аказалася, зусім малыя. Сказалі, што едуць у іншы горад ці да маці, ці да бабулі. Калені былі запэцканыя — відавочна, запаўзалі ў вагон на каленях. На прыпынку Мормаль хацелі вылезьці і зьбегчы».

Аднак памочнік машыніста хлопчыкаў затрымаў. На прыпынку іх ужо чакалі сьветлагорскія міліцыянты, якія атрымалі паведамленьне пра «ўцекачоў» ад чыгуначнікаў.

Анціп — чатырохгадовы хлопчык — расказаў, што яны з двума сябрамі выбеглі першымі з групы на вуліцу. Трохгадовы Дзіма прапанаваў пайсьці на вакзал і паехаць туды, дзе вырабляюць прыгожыя бутэлькі. Чыгунку перайшлі праз рэйкі, залезьлі ў вагон дызэля, які ішоў на Жлобін.

Анціп з маці
Анціп з маці

Як забраліся ў цягнік? «Падняў нагу і залез», — адказаў Анціп.

Ягоная маці дзівіцца, што ніхто з дарослых не спыніў хлопчыкаў па дарозе.

Выхавацельку групы і загадчыцу дзіцячага садка № 21 4 студзеня звольнілі з працы з фармулёўкай «за неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG