Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнан: сустрэча сына Трампа з расейцамі «падобная да здрады»


Стыў Бэнан
Стыў Бэнан

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абрынуўся з рэзкай крытыкай на былога галоўнага стратэга сваёй адміністрацыі Стыва Бэнана — пасьля таго, як Бэнан назваў сустрэчу сына Трампа з расейскімі лябістамі падчас перадвыбарчай кампаніі «непатрыятычным» учынкам, падобным да «здрады».

У заяве Трампа гаворыцца, што Бэнан, які быў адным з кіраўнікоў яго кампаніі ў апошнія месяцы перад выбарамі, а потым некалькі месяцаў займаў высокую пасаду ў Белым доме, «страціў розум». Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў Бэнана ў разьдзіманьні сваіх заслуг і ў арганізацыі «зьліваў» інфармацыі ў СМІ пра дзейнасьць адміністрацыі. У заяве таксама гаворыцца, што Бэнан — выдавец буйнога правакансэрватыўнага сайта Breitbart — не рэпрэзэнтуе інтарэсы выбарнікаў Трампа.

Раней брытанская газэта The Guardian працытавала словы Бэнана з рыхтаванай да друку кнігі журналіста Майкла Ўолфа «Агонь і лютасьць: усярэдзіне Белага дому Трампа», прысьвечаныя сустрэчы Дональда Трампа-малодшага і іншых блізкіх да Трампа асоб з расейскай адвакаткай Натальляй Весяльніцкай, якая нібыта прапаноўвала кампрамат на Гілары Клінтан — суперніцу Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтая сустрэча стала прадметам павышанай цікавасьці як Кангрэсу, гэтак і спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера, які расьсьледуе расейскае ўмяшаньне ў выбары прэзыдэнта ЗША і магчымыя кантакты каманды Трампа з расейцамі. У кнізе таксама зьмяшчаюцца словы Бэнана аб тым, што расьсьледаванне Мюлера засяродзіцца на пошуках доказаў магчымых фінансавых махінацый супрацоўнікаў штабу Трампа.

Стыў Бэнан, які пакінуў Белы дом у жніўні 2017 году, пакуль не пракамэнтаваў заяву прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG