Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: сёлета на Данбасе загінулі 85 мірных жыхароў


Жыхарка Данбасу ў сваім разбураным доме, 21 сьнежня 2017 году
Жыхарка Данбасу ў сваім разбураным доме, 21 сьнежня 2017 году

У зоне ўзброенага канфлікту на Данбасе за год загінулі 85 мірных жыхароў, яшчэ 384 былі параненыя. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў Аляксандр Хуг, першы намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСЭ на ўсходзе Ўкраіны.

Ён адзначыў, што ўсяго за 2017 год назіральнікі зафіксавалі на Данбасе 16 тысяч выпадкаў парушэньня рэжыму спыненьня агню. Гэта амаль удвая больш за леташнія паказчыкі. Бакі канфлікту, як заявіў Хуг, ня толькі ня выканалі ўмовы Менскіх пагадненьняў, але і «перасталі гэта ўсьведамляць». «Чым даўжэй будзе працягвацца канфлікт, тым складаней яго будзе спыніць», — дадаў намесьнік кіраўніка маніторынгавай місіі АБСэ.

Паводле Кіева, толькі за апошнія суткі сэпаратысты 16 разоў парушылі рэжым спыненьня агню. Адзін украінскі вайсковец загінуў, двое параненыя. Самаабвешчаная «Данецкая народная рэспубліка» ў адказ абвінаваціла ўрадавыя войскі ў 28 абстрэлах.

Наступствы абстрэлу на Данбасе
Наступствы абстрэлу на Данбасе

Усяго за тры гады вайны ў Данбасе загінулі больш за 10 тысяч чалавек, у іх ліку тры тысячы мірных жыхароў. Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Крэмль ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. На гэтым тыдні Расія адклікала сваіх вайскоўцаў з Сумеснага цэнтру кантролю і каардынацыі рэжыму спыненьня агню (СЦКК) на ўсходзе Ўкраіны. Кіеў назваў гэтае рашэньне «правакацыяй» і таксама адклікаў сваіх прадстаўнікоў з Сумеснага цэнтру.

Пачатак чарговага «рэжыму цішыні» у Данбасе заплянаваны на 23 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG