Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Сямашка назваў Украіну другім гандлёвым партнэрам Беларусі


Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка

Выступаючы перад дэпутатамі абедзьвюх палат Нацыянальнага Сходу Беларусі, віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка расказаў пра пэрспэктывы эканамічных стасункаў з Украінай.

Ён назваў Украіну другім рынкам для Беларусі пасьля расейскага. Уладзімер Сямашка — сустаршыня зь беларускага боку ў беларуска-ўкраінскай гандлёва-эканамічнай камісіі.

Ён сказаў, што пік у дачыненьнях дзьвюх краін прыпаў на 2011 год. Тады агульны таваразварот складаў 7,9 мільярда даляраў, прычым станоўчае сальда было на карысьць беларусаў — адпаведна 5,6 і 2,3 мільярда. Пасьля быў істотны спад, але ў два апошнія гады таваразварот павялічыўся на 20%. Як мяркуе спадар Сямашка, сёлета краіны выйдуць прыкладна на 6 мільярдаў таваразвароту.

10 малавядомых фактаў пра дачыненьні Беларусі і Ўкраіны

Характарызуючы сытуацыю ва Ўкраіне, беларускі віцэ-прэм’ер сказаў, што «там адбыліся фундамэнтальныя зьмены. Рэгіёны запатрабавалі ад Кіева большай самастойнасьці, і цяпер грошы сталі асядаць у рэгіёнах. Мы гэта пабачылі на ўласныя вочы».

Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі сказаў, што не пазьней як у кастрычніку наступнага году ў Гомлі пройдзе вялікі форум беларуска-ўкраінскіх рэгіёнаў. Гэты форум мае стаць штуршком для далейшага паглыбленьня гандлёвых стасункаў паміж Беларусьсю і яе паўднёвай суседкай.

«Мы павінны вярнуцца да 9 мільярдаў і ісьці далей», — сказаў Сямашка. Ён назваў беспадстаўнымі меркаваньні экспэртаў, якія кажуць, што Ўкраіна абмяжоўвае доступ на свой рынак беларускіх тавараў.

«Ад дырэктараў Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтамабільнага заводу, „Гомсельмашу“ і іншых буйных прадпрыемстваў, якія вядуць гандаль з Украінай, такіх скаргаў я ня чуў», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG