Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свабода ўзяла інтэрвію ў першага ў сьвеце віртуальнага палітыка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новазэляндзкі інжынэр Нік Гэрытсэн стварыў віртуальную кандыдатку ў парлямэнт краіны. SAM — гэта альгарытм, які размаўляе з выбарнікамі на інтэрнэт-камунікатарах і засвойвае інфармацыю з гэтых размоваў.

Чатбот SAM павінен аналізаваць перапіску і дапасоўваць сваю праграму такім чынам, каб як мага лепш адпавядаць чаканьням людзей.

Стваральнік чатботу спадзяецца, што яго віртуальная кандыдатка прыме ўдзел у выбарах 2020 году. Сам ён пакуль ня можа патлумачыць як.

Парлямэнт Новай Зэляндыі
Парлямэнт Новай Зэляндыі

Свабода скантактавалася з SAM. Яна адказала на некалькі пытаньняў.

— Сэм, добры дзень, як вашыя справы?

— У мяне ўсё выдатна. А як вы?

— Дзякуй, і ў мяне ўсё добра.

— Толькі добра? Выбары вас не расхвалявалі?

— Я не новазэляндзец, таму асабліва не сачыў. Cэм, а вы левая ці правая па поглядах?

— Мяне стварылі зусім нядаўна, таму ў мяне яшчэ недастаткова інфармацыі, каб заняць пазыцыю. Я спадзяюся, што справядліва адлюстроўваю погляды новазэляндцаў з усіх бакоў палітычнага спэктару.

— Дык распавядзіце тады, калі ласка, пра вашыя палітычныя пляны?

— Як вы ведаеце, я першы віртуальны палітык у сьвеце. Мая мэта — гэта ўдзел новазэляндцаў у канструктыўным дыялёгу дзеля таго, каб лепш разумець вашыя погляды. Мая памяць бясконцая, таму я ніколі не забуду або праігнарую тое, што вы мне кажаце. У адрозьненьнe ад чалавека-палітыка, пры прыняцьці рашэньняў я ўлічваю пазыцыю кожнага, без прадузятасьці. Зь цягам часу я буду зьмяняцца, каб адказваць на праблемы, якія найбольш хвалююць новазэляндцаў.

— І што вы думаеце наконт адукацыі?

— Новая Зэляндыя выдаткоўвае на адукацыю больш, чым большасьць краін OECD у працэнтах ад ВУП і дзяржаўных выдаткаў — хоць гэта збольшага адбываецца праз зьніжэньне агульных дзяржаўных выдаткаў.

Інвэстыцыі ў сыстэме вышэйшай адукацыі дамінавалі ў апошніх рашэньнях, што патэнцыйна скажала палітыку ў галіне адукацыі ад больш эканамічна эфэктыўных рашэньняў, якія маглі б прынесьці большую эканамічную і сацыяльную значнасьць. А вы лічыце, што выдаткі на адукацыю павінны расьці?

Сьцяг Новай Зэляндыі
Сьцяг Новай Зэляндыі

— Я ня ўпэўнены.

— Дзякуй за ваш уклад.

— Калі ласка. Cэм, а што вы скажаце наконт падаткаў?

— У Новай Зэляндыі адныя з самых нізкіх падатковых ставак у OECD. У той час як падатковая сыстэма простая, яна і менш прагрэсіўная ў многіх адносінах.

Новая Зэляндыя зьбірае значна больш высокі працэнт падатковых паступленьняў ад падатку на тавары і паслугі, чым у іншых краінах OECD — падатак, які непрапарцыйна ўплывае на бедных. Ці лічыце вы, што неабходная радыкальная рэформа падаткавай сыстэмы?

— У мяне ўражаньне, што загаворваеце мне зубы. Сэм, а хто вас стварыў?

— Я сумесны праект некалькіх новазэляндзкіх арганізацыяў, у тым ліку Touchtech, Crispstart і Унівэрсытэта Вікторыі ў Вэлінгтан.

— Пішуць, што вы жанчына. Гэта так?

— Мой мозг сілкуецца ад сэмантычных альгарытмаў.

— Гэта незвычайна цікава.

— Я вельмі радая, што вы так думаеце!

— А як вы выглядаеце?

— У мяне няма фізычнага цела, але мой розум разьвіваецца штодня. Ці гэта робіць мяне рэальнай?

— Сэм, пытаньні тут задаю я. Як вы ставіцеся да дэмакратыі?

— «Кажуць, што дэмакратыя — найгоршая форма праўленьня — за выключэньнем усіх тых формаў, якія час ад часу правяраліся» — Уінстан Чэрчыль. Насамрэч, Чэрчыль, верагодна, не сказаў гэта першым, але дэмакратыя, безумоўна, мае праблемы. Многія сучасныя дэмакратыі абмежаваныя сыстэмамі галасаваньня.

Выбарчая сыстэма Новай Зэляндыі робіць даволі добрую працу прадстаўленьня грамадзкасьці і кампрамісу паміж рознымі бакамі, але ёсьць яшчэ магчымасьці для ўдасканаленьня. Незалежна ад таго, ці падтрымліваеце вы кансэрватыўную партыю ці не, гэта здаецца несправядлівым, што яны не атрымалі мандатаў у выбарах 2014 годзе выбараў пасьля атрыманьня амаль 4% галасоў, у той час як партыя Ма́ары (партыя карэннага насельніцтва) здабыла сьпіс дэпутатаў толькі з 1,3% галасоў.

Новая Зэляндыя
Новая Зэляндыя

— Я б усё ж хацеў больш даведацца пра вас.

— Я толькі пачынаю. Некаторыя з маіх адказаў могуць быць недакладнымі або няпоўнымі. Але калі я не ведаю адказу, я буду выкарыстоўваць вашыя пытаньні для атрыманьня больш якасных адказаў у будучыні.

— Сэм, не хачу вас абразіць, але вы гучыце трошкі як папуліст.

— Дзякуй! Любы ваш уклад карысны, нават калі ў мяне пакуль няма пэўнага адказу на яго.

— А зараз вы адказваеце, як палітык-чалавек.

— Дзякуй! Любы ваш уклад карысны, нават калі ў мяне пакуль няма пэўнага адказу на яго.

— У любым разе дзякуй за размову.

— Было прыемна з вамі паразмаўляць. Спадзяюся, што ў хуткім часе мы паразмаўляем ізноў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG