Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясплатнага тэлебачаньня на мясцовых выбарах ня будзе


Такі адказ дала Цэнтральная выбарчая камісія старшыні руху «За свабоду» Юрасю Губарэвічу. Ён прасіў, каб ЦВК дала магчымасьць выступіць на тэлебачаньні кандыдатам, якія балятуюцца ў сталічны гарсавет і абласныя саветы.

Апазыцыйнаму актывісту адказалі, што бясплатныя выступы кандыдатаў на тэлебачаньні прадугледжаныя заканадаўствам толькі на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах.

Аднак гэта не перашкаджае прэтэндэнту на мандат дэпутата мясцовага савету скарыстацца і з тэлебачаньня. Як сказаў Свабодзе супрацоўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Глеб Хмялёў, у кандыдатаў існуюць свае выбарчыя фонды.

«Грошы зь іх можна траціць на агітацыю. У тым ліку і на эфірны час. Так у нас і прапісана ў спэцыяльнай пастанове, якую прымалі на апошнім пасяджэньні Цэнтральнай выбарчай камісіі», — сказаў спадар Хмялёў.

Кандыдаты ў мясцовыя дэпутаты могуць скарыстаць толькі бясплатны радыёэфір. Ім дазваляецца зрабіць гэта ўсяго адзін раз цягам трох хвілін, прычым выступ павінен быць запісаны загадзя.

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году. Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 8 студзеня. Кандыдатаў могуць вызначаць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Хто і куды ідзе з апазыцыі на мясцовых выбарах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG