Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампэнсацыі ня будзе: суд прызнаў законным зьняволеньне фігуранта «справы патрыётаў»


Фігурант «справы патрыётаў» Зьміцер Крамянецкі ў судзе
Фігурант «справы патрыётаў» Зьміцер Крамянецкі ў судзе

Зьміцер Крамянецкі патрабаваў ад дзяржавы 10 тысяч рублёў.

Суд Маскоўскага раёну Менску вынес рашэньне ў справе Зьмітра Крамянецкага 14 сьнежня. Перад гэтым адбыліся тры судовыя паседжаньні.

Падчас разбору прадстаўнік КДБ заявіў, што прызнаваць права Крамянецкага на кампэнсацыю павінен Сьледчы камітэт, якому была перададзеная справа «Белага легіёну».

Прадстаўнік трэцяга боку з КДБ Кірыл Нікалаевіч Саўбочкаў
Прадстаўнік трэцяга боку з КДБ Кірыл Нікалаевіч Саўбочкаў

На думку прадстаўніка Зьмітра Крамянецкага Марыі Колесавай-Гудзілінай, прызнаваць права Крамянецкага на кампэнсацыю маральнай шкоды павінен менавіта КДБ, паколькі закрываў справу ў дачыненьні яго гэты орган, а ня Сьледчы камітэт (гэта адбылося яшчэ 2 чэрвеня). Раней Крамянецкі атрымаў ад Сьледчага камітэту паведамленьне аб тым, што адказ пра магчымасьць кампэнсацыі ён павінен атрымаць у КДБ.

Адвакатка Марыя Колесова-Гудзіліна
Адвакатка Марыя Колесова-Гудзіліна

14 сьнежня судзьдзя Анціпчук абвясьціла рашэньне, згодна зь якім утрыманьне Зьмітра Крамянецкага пад вартай прызнанае правамоцным, а ягоная позва з патрабаваньнем кампэнсацыі маральнай шкоды адхіленая. Агулам пад вартай Зьміцер Крамянецкі правёў 9 сутак. Ён зьбіраецца абскарджваць рашэньне раённага суду.

Зьміцер Крамянецкі падаў позву аб кампэнсацыі нанесенай яму маральнай шкоды яшчэ ў жніўні, пакуль гэта адзіны фігурант «справы патрыётаў», які спрабуе атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.

Актывіст «Маладога Фронту» Зьміцер Крамянецкі быў затрыманы 23 сакавіка і правёў за кратамі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага 9 з паловай 5 сутак. У «справе патрыётаў» ён знаходзіўся ў статусе падазраванага, абвінавачаньні Крамянецкаму прад’яўленыя не былі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG