Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры сэнатары заклікалі да адстаўкі Трампа праз абвінавачваньні ў сэксуальных дамаганьнях


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Чатыры амэрыканскія сэнатары заклікалі прэзыдэнта Дональда Трампа пайсьці ў адстаўку ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сэксуальных дамаганьнях.

Сэнатарка Джылібранд заявіла, што ў адваротным выпадку Кангрэс павінен правесьці расьсьледаваньне.

«Прэзыдэнт Трамп павінен пайсьці ў адстаўку, — заявіла сэнатар Кірстэн Джылібранд у інтэрвію CNN у панядзелак. — Гэтыя абвінавачаньні дакладныя, яны шматлікія. Я чула апавяданьні гэтых жанчын, і многія зь іх надрываюць сэрца».

Сэнатар дадала, што, калі Трамп не падасьць у адстаўку неадкладна, Кангрэс «павінен правесьці адпаведныя расьсьледаваньні яго паводзінаў і прыцягнуць яго да адказнасьці».

Раней з аналягічнымі заклікамі выступілі незалежны сэнатар Бэрні Сандэрс, а таксама сэнатары-дэмакраты Джэф Мэрклі і Коры Букер. Усе яны заклікалі прэзыдэнта пайсьці ў адстаўку пасьля абвешчанай адстаўкі сэнатара Эла Франка ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сэксуальных дамаганьнях.

Тры жанчыны, якія летась вінавацілі Дональда Трампа ў непажаданых сэксуальных прыставаньнях, у панядзелак паўтарылі свае абвінавачваньні, заявіўшы, што Кангрэс павінен правесьці расьсьледаваньне сьцьвярджэньняў аб прэзыдэнце на фоне прыцягненьня да адказнасьці дзясяткаў іншых уплывовых амэрыканскіх мужчын за іх абыходжаньне з жанчынамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG