Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна будзе караць за хатні гвалт турмой


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за прыняцьце законапраекту аб прадухіленьні хатняга гвалту. Дакумэнт падтрымаў 241 народны дэпутат.

Згодна з тлумачальнай запіскай, законапраект уводзіць у дзеяньне палажэньні канвэнцыі Рады Эўропы аб папярэджаньні гвалту ў адносінах да жанчын і хатняга гвалту ды барацьбу з гэтымі зьявамі.

Законапраект, у прыватнасьці, уводзіць тэрмін «хатні гвалт», якое караецца грамадзкімі працамі на тэрмін ад 150 да 240 гадзін, арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, абмежаваньнем волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Дакумэнт таксама дапаўняе Крымінальны кодэкс Украіны артыкулам пра «прымус да шлюбу» і ўводзіць пакараньне за гэтае правапарушэньне ў форме арышту на тэрмін да шасьці месяцаў, абмежаваньня волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленьня волі на аналягічны тэрмін.

У выпадку падпісаньня законапраекту прэзыдэнтам Украіны дакумэнт уступіць у сілу праз год зь дня яго апублікаваньня.

Канвэнцыя Рады Эўропы аб папярэджаньні гвалту ў адносінах да жанчын (вядомая таксама пад назвай Стамбульскай канвэнцыі) была прынятая ў 2011 годзе. Беларусь, якая не належыць да Рады Эўропы, не зьяўляецца падпісантам гэтай канвэнцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG