Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непрызнаны Саюз палякаў просіць польскага пасла ўзьняць пытаньне легалізацыі перад Менскам


Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, архіўнае фота
Пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік, архіўнае фота

Галоўная рада непрызнаванага Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс зьвярнулася да амбасадара Польшчы ў Беларусі з просьбай больш актыўна ўздымаць пытаньне аб легалізацыі іх арганізацыі падчас перамоваў зь беларускімі ўладамі.

У звароце Галоўнай рады СПБ да амбасадара Польшчы Конрада Паўліка гаворыцца, што СПБ неаднойчы дэкляраваў сваю гатоўнасьць да перамоваў зь беларускімі ўладамі аб легалізацыі сваёй дзейнасьці.

На думку сябраў Галоўнай рады, дэкляраванае цяпер паляпшэньне стасункаў на самым высокім узроўні паміж Беларусьсю і Польшчай стварае магчымасьць для ўрэгуляваньня спрэчных пытаньняў, якія тычацца дзейнасьці Саюзу палякаў у Беларусі.

«Зьвяртаемся да вас з просьбай, каб вы ў сваіх кантактах з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі актыўней падымалі пытаньне, якое тычыцца легалізацыі ў Беларусі дзейнасьці СПБ, а таксама яго кіраўніцтва, абранага дэмакратычным шляхам».

З 2005 году ў Беларусі існуюць два Саюзы палякаў. Адзін зь іх падтрымліваецца беларускімі ўладамі, а другі, пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс, імі не прызнаецца, але мае падтрымку ад уладаў Польшчы.

«Мой прапрадзед быў хрышчаны ў Беларусі». Вялікае інтэрвію з Паслом Польшчы ў Беларусі Конрадам Паўлікам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG